9 красавіка ў Мінгарвыканкам пададзена заяўка на правядзенне 26 красавіка вулічнай акцыі «Чарнобыльскі шлях» у сувязі з чарговай гадавінай катастрофы на ЧАЭС.

У размове з журналістамі адзін з арганізатараў акцыі старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч сказаў: «Мы запрашаем да ўдзелу ў «Чарнобыльскім шляху» ўсіх ахвотных. Адзіная наша ўмова — памятаць пра тэму і мэты акцыі, якая пройдзе пад лозунгамі: ушаноўванне памяці ахвяр катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, абарона Беларусі ад ядзернай небяспекі з боку Расіі, патрабаванне сапраўднай незалежнасці і свабоды для Беларусі. Нейкія іншыя тэмы мы заклікаем не закранаць, выкарыстоўваць падчас мерапрыемства толькі беларускую нацыянальную бел-чырвона-белую сімволіку».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?