Самыя папулярныя сярод турыстаў гарады вызначаныя ў Беларусі. Пра гэта паведаміў сёння журналістам дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін.

У рэйтынгу турыстычных пярлінак лідзіруюць Мінск, Полацк, Брэст і Гродна.

«Магілёў наведваюць менш, некалькі паменшыўся прыток турыстаў у Гомель», — сказаў Вадзім Кармазін, каментуючы турыстычную прывабнасць абласных цэнтраў.

Нягледзячы на тое, што Мінск займае ў гэтым спісе першы радок, лік менавіта арганізаваных турыстаў у сталіцы застаецца на адным узроўні на працягу апошніх трох гадоў. «Наадварот, у Гродзенскім, Брэсцкім і Віцебскім рэгіёнах колькасць арганізаваных турыстаў расце ўвесь час», — адзначыў дырэктар дэпартамента па турызме.

Найбольш папулярнымі ў названых гарадах з'яўляюцца славутасці, звязаныя з гісторыка-культурнай спадчынай. Напрыклад, у Полацку гэта Сафійскі сабор, у Брэсце — мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», у Гродзенскай вобласці — замкі.

Раней Мінспорту і турызму агучыла рэйтынг самых папулярных беларускіх славутасцяў. Лідэрам па наведвальнасці ў 2013 годзе стаў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж». У топ-5 ўвайшлі Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць- герой», Гомельскі палацава-паркавы ансамбль, замкавы комплекс «Мір», Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей- запаведнік.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?