Кошт праезду ў гарадскім грамадскім транспарце не будзе павышацца да жніўня, заявіў сёння віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін. У апошні месяц лета яна падымецца да 4 тысяч рублёў за адзін талончык у абласных цэнтрах і да 4500 — у сталіцы.
Анатоль Калінін падкрэсліў, што надыходзячы чэмпіянат свету па хакеі, які адбудзецца ў Мінску, не паўплывае на кошт праезду ў гарадскім транспарце. Не падаражэюць нават паездкі ў таксі. На думку віцэ-прэм'ера, перакладаць фінансавыя цяжкасці на плечы гасцей — гэта «не па-славянску».
Пры захаванні ранейшага кошту праезду, якасць перавозкі падвысіцца. Каб гэтага дамагчыся, праводзяцца кансультацыі з перавозчыкамі.





