Экс-прэм'ер Украіны Юлія Цімашэнка заявіла, што не будзе здымаць сваю кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта яна сказала на мітынгу ў Хмяльніцкім.

Яна выбачылася перад прысутнымі:

«Я хачу цяпер прынесці Вам свае прабачэнні, калі я нешта ў сваім жыцці зрабіла не так. Я магла памыляцца, магла зрабіць нешта не так, як вы чакалі, але я ніколі не вызнавала падвойных стандартаў», — заявіла Цімашэнка.

Яна лічыць, што грамадскасць павінна зрабіць высновы з памылак Аранжавай рэвалюцыі, не мае права не выканаць патрабаванняў Еўрамайдану, таму абавязана не дапусціць да ўлады алігархічныя кланы.

Як вядома, Пятро Парашэнка заклікаў Цімашэнку зняць сваю кандыдатуру з выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?