Сусветныя кампаніі, якія аказваюць паслугі праз інтэрнэт, заклікалі карыстальнікаў памяняць паролі доступу, паведамляюць інфармагенцтвы. 

Зварот, з якім у ліку іншых выступілі гіганты Google, Facebook і Yahoo, звязаны з тым, што ў сістэме праграмнай абароны OpenSSL была выяўленая ўразлівасць. Дадзены факт сведчыць аб тым, што ўсе лагіны і паролі, якія ўводзяцца на сайтах, з вялікай доляй верагоднасці маглі быць скрадзеныя. 

Паводле паведамлення, з прычыны выяўленай памылкі інтэрнэт-карыстальнікі могуць страціць персанальныя дадзеныя і паролі розных вэб-сэрвісаў. У першую чаргу гэта датычыць цэлага шэрагу банкаў, плацежных сістэм, паштовых сэрвісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?