Казахстан забараніў увоз і продаж сыру пяці ўкраінскіх вытворцаў.
Пад забарону патрапіла прадукцыя ПП «Рось» філіял «Ахтырскага сыркамбіната», АТ «Пірацінскага сыркамбіната», ТАА «Гадзячсыр», ПАТ «Залаташскі масларобны камбінат», ТАА «Тэхмалпрам».
Прычына забароны — неадпаведнасць сыру масавай долі бялку, масавай долі тлушчу і масавай долі вільгаці. Гэта з'яўляецца парушэннем патрабаванняў заканадаўства ў сферы абароны правоў спажыўцоў.
Пастанову аб забароне падпісаў 9 красавіка галоўны дзяржаўны санітарны ўрач рэспублікі Жандарбек Бекшын.
0
0
0
0
0
0