28 кастрычніка парафія св. Юды Тадэвуша ў в. Лучай (Пастаўскі раён, Віцебская вобл.) адзначала 230‑годдзе з дня кансэкрацыі касцёла.

Святую Імшу цэлебраваў дэкан Пастаўскага дэканату кс. Андрэй Возняк SCJ. Разам маліліся Віцэ‑правінцыял айцоў капуцынаў у Докшыцах а. Марэк Пасют OFMCap і пробашч парафіі кс. Мікалай Ліпскі. На ўрачыстасць прыбылі вернікі з навакольных вёсак і іншых мясцін Беларусі.

Падчас урачыстай святой Імшы праз заступніцтва святога Юды Тадэвуша — апекуна ў складаных і безнадзейных справах — прысутныя маліліся ў асабістых інтэнцыях, а таксама за фундатараў і ахвярадаўцаў касцёла. Пробашч парафіі выказаў падзяку мясцовым уладам, дзякуючы якім была зроблена аўтастаянка.

Пасля Эўхарыстыі і працэсіі з Найсвяцейшым Сакрамэнтам адбыўся канцэрт арганнай музыкі, на якім таксама прагучалі спевы ў выкананні парафіяльнага хору.

catholic.by

Здымкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0