Пракуратура Брэсцкай вобласці накіравала для разгляду ў суд крымінальную справу ў дачыненні да жыхара Санкт-Пецярбурга па факце кантрабанды наркатычных сродкаў і іх незаконнага абароту з мэтай збыту ў буйным памеры. 

Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб дзяржаўнай бяспецы Эдуард Прылуцкі, 5 снежня 2013 года 46-гадовы расіянін спрабаваў увезці ў Беларусь праз пункт пропуску «Варшаўскі мост» 87 кг 281,34 г гашышу. Спрасаваны ў брыкеты гашыш быў схаваны ў спецыяльна абсталяваных тайніках у аўтамабілі «Фольксваген-Пасат». 

Упраўленнем КДБ па Брэсцкай вобласці, якім праводзілася расследаванне гэтай крымінальнай справы, дзеянні жыхара Санкт-Пецярбурга кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 228 і ч. 3 арт. 328 КК. 

Меру пакарання абвінавачванаму вызначыць суд Маскоўскага раёна Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?