«Reaĺnaść i sny» складаецца з 11 трэкаў, два з якіх — каверы на Ulis. Канцэртная прэзентацыя ў Мінску пройдзе 11 красавіка.

Магілёўскі гурт Akute прадаставіў для вольнага доступу новы альбом «Reaĺnaść i sny».

«Мы першапачаткова падыходзілі да стварэння гэтага альбома больш сур’ёзна, — прызнаецца басіст гурта Раман Жыгараў. — Запіс рабіўся працяглы час у розных гарадах. Дараблялася, майстравалася, мантавалася ўсё ў Кіеве. Мы чакалі, што гучанне дыска стане больш сур’ёзным, у параўнанні з папярэднімі альбомамі. А калі ўбачылі вынік, то зразумелі, што нам проста няма чаго дадаць, ні па гуку, ні канцэптуальна… Ён неяк сам па сабе склаўся!»

Дыск складаецца з 11 трэкаў, два з якіх («Як на далоні» і «Марнатраўны сын») — каверы песень гурта Ulis.

11 красавіка ў сталічным Re:Public адбудзецца канцэртная прэзентацыя. Адмыслова для яе музыкі падрыхтавалі не менш чым двухгадзінны сэт, які складаецца з 30 песень.

Паслухаць новы альбом можна тут.

Таксама прэзентацыі пройдуць 20 красавіка ў магілёўскім клубе «Куба», 25 красавіка на гарадзенскім фэсце «Хавайся ў бульбу», 26 красавіка ў берасцейскай «Сферы» і 1 траўня ў маскоўскім клубе ArteFAQ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?