Юнакі і дзяўчаты з Гарадзеншыны рыхтуюцца атрымаць званне студэнтаў польскіх ўніверсітэтаў. Большасць абітурыентаў ужо падала дакументы, патрэбныя для паступлення, і рыхтуецца да ўступных іспытаў.

Вучоба ў Польшчы сярод беларускай моладзі становіцца ўсё больш папулярнай, кажуць сёлетнія адзінаццацікласнікі і падкрэсліваюць, што бачаць больш магчымасцей для самарэалізацыі менавіта за мяжой.

Кажуць сёлетнія адзінаццацікласнікі:

«У першую чаргу, гэта бльш прэстыжныя навучальныя ўстановы, напрыклад, Ягелонскі ўніверсітэт з’яўляецца адным з самых прэстыжных не толькі ў Еўропе, але і ў свеце. Якасьць адукацыі, няма лішніх прадметаў. Нас забяспечваюць жытлом, стыпендыяй. Пасля заканчэння можна будзе вучыцца не толькі на тэрыторыі Польшчы, але і на тэрыторыі ўсяго Еўразвязу».

У мінулым годзе да ўступных іспытаў у польскія ВНУ прыступіла каля 200 чалавек з Гарадзеншчыны. Агулам адукацыю ў Польшчы атрымліваюць больш за 3000 грамадзянаў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?