Сёння, 11 красавіка, на плошчы Перамогі ў Мінску прадстаўнікі ГА «Беларуская асацыяцыя былых непаўналетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў» хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі кветкі да Вечнага агню, пішуць Мінск-навіны.

Памятнае мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаецца 11 красавіка.

Як бачым на адным з фота, адзін з вялікіх дзяржаўных сцягоў трымаюць дагары нагамі. 

фота Сяргея Шэлега, Мінск-навіны

фота Сяргея Шэлега, Мінск-навіны

Іншыя сцягі трымалі нармальна, фота Сяргея Шэлега

Іншыя сцягі трымалі нармальна, фота Сяргея Шэлега

Дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі рэгулярна вывешваюцца дагары нагамі на дзяржаўных установах, ці тых жа школах. Быў бы бел-чырвона-белы — такіх бы праблем не ўзнікала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0