Міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заяўляе, што ўзброеныя людзі захапілі райаддзел міліцыі ў Славянску (Данецкая вобласць).
9.30. А пакуль у Славянску узброеныя людзі ў камуфляжы захапілі райаддзел міліцыі. Вось тут рэакцыя будзе вельмі жорсткай. Як і розніца паміж пратэстоўцам і тэрарыстам», — напісаў кіраўнік МУС на сваёй старонцы ў Facebook.
На момант захопу было да шасці невядомых узброеных людзей у камуфляжы. Яны некалькі разоў стрэлілі ў паветра, а затым штурмавалі райаддзел.