«Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расследуе крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны, які пазіцыянуе сябе як дырэктар праваабарончай арганізацыі «Платформа інавейшн», аб некалькіх эпізодах хуліганскіх дзеянняў, спалучаных з ужываннем фізічнай сілы», паведамілі БелТА ў СК Беларусі.

На змешчаным на старонцы прадстаўніка СК Юліі Ганчаровай відэа, чалавек падобны на А.Бандарэнку, б'е нагой жанчыну, якая доўга стаяла перад ім і фатаграфавала яго, а потым ударыў другую жанчыну.

Справа расследуецца ў дачыненні да мужчыны 1973 года нараджэння. Усяго ўстаноўлены тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, звязаных з ужываннем гвалту, у тым ліку ў дачыненні да жанчын. Як ўстаноўлена падчас следства, абвінавачаны, пазіцыянуе сябе як дырэктар «Платформы інавейшн», кожны раз знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення», — распавялі ў СК.

Гэтую інфармацыю СК распаўсюдзіў пасля таго, як у Інтэрнэце з'явіліся паведамленні, што ў Мінску арыштаваны праваабаронца.

У 2010 годзе па сфабрыкаваным абвінавачванні ў хуліганстве былі арыштаваныя Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?