На поўдні і ўсходзе Украіны можа з'явіцца федэрацыя, якая ўвойдзе ў склад саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. Пра гэта заявіў адзін з лідараў крымскіх сепаратыстаў Рустам Цеміргаліеў, які называе сябе першым віцэ-прэм'ер-міністрам Крыма.

Адпаведнае паведамленне ён размясціў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

«Сябры, пачалося вызваленне Паўднёва-Усходняй Украіны! Спадзяюся, што вельмі хутка Луганская, Харкаўская, Данецкая, Днепрапятроўская, Запарожская, Херсонская, Мікалаеўская і Адэская вобласці ўтвораць 20 млн Украінскую Федэрацыю, якая ўвойдзе ў Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі!», — напісаў ён.

Як вядома, у суботу актывізаваліся сепаратысты ў Данецкай вобласці. Яны захапілі некалькі раённых упраўленняў міліцыі, раздалі зброю мітынгоўцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?