У Інтэрнэце з'явілася відэа, на якім бачна, як чалавек, падобны на праваабаронцу Андрэя Бандарэнку, адпіхвае нагой адну, а затым другую жанчыну. Праўда, жанчыны перад гэтым правакатыўна здымалі яго, у тым ліку з успышкай.

«Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расследуе крымінальную справу ў дачыненні да мужчыны, які пазіцыянуе сябе як дырэктар праваабарончай арганізацыі «Платформа інавейшн», аб некалькіх эпізодах хуліганскіх дзеянняў, спалучаных з ужываннем фізічнай сілы», паведамілі БелТА ў СК Беларусі. Справа расследуецца ў дачыненні да мужчыны 1973 года нараджэння. Усяго ўстаноўлены тры эпізоды хуліганскіх дзеянняў, звязаных з ужываннем гвалту, у тым ліку ў дачыненні да жанчын. Як ўстаноўлена падчас следства, абвінавачаны, пазіцыянуе сябе як дырэктар «Платформы інавейшн», кожны раз знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення», — распавялі ў СК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0