Калі Кіеў скарыстае сілу супраць сепаратыстаў на паўднёвым усходзе, то гэта сарве запланаваны перамовы з удзелам Украіны, Расіі, ЗША і ЕС.
Аб гэтым кіраўнік МЗС Расійскай Федэрацыі Сяргей Лаўроў заявіў Дзяржсакратару ЗША Джону Керы падчас тэлефоннай размовы 12 красавіка, паведамляе МЗС РФ.
У расійскім міністэрстве падкрэсліваюць, што Керы заклікаў Расію «убраць сваіх людзей з паўднёвага ўсходу», але нібыта не прывёў доказаў сувязі гэтых людзей з Расіяй, як і раней кіраўнік украінскага МЗС Андрэй Дзешчыца.
«Калі ў амерыканскага боку ёсць пэўныя звесткі на гэты конт, мы гатовыя іх разгледзець», — гаворыцца ў паведамленні.
0
0
0
0
0
0