ДТЗ адбылося раніцай 10 красавіка ў Баранавічах. Матацыкліст на Honda не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў прыпаркаваны аўтамабіль Skoda Fabia.

Супрацоўнікі ДАІ выявілі, што 20-гадовы матацыкліст быў п'яны і не меў пры сабе вадзіцельскага пасведчання. Паводле яго слоў, за некалькі гадзін да ДТЗ ён выпіў паўлітра піва.

У дачыненні да вінаватага ДТЗ заведзена тры адміністрацыйныя пратаколы: за ДТЗ, кіраванне ў нецвярозым выглядзе і адсутнасць дакументаў. Яму пагражае штраф памерам больш як Br7 млн, а таксама выплата кампенсацыі ўладальніку Skoda Fabia.

На наступны дзень у Мінску на вуліцы Маякоўскага два матацыклы Yamaha сутыкнуліся з легкавым аўтамабілем. У выніку ДТЗ загінулі двое маладых людзей 1995 года нараджэння і 1997 года нараджэння, якія ехалі на адным з матацыклаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?