Актывісты, што запаўняюць беларускую Вікіпедыю, змянілі прозвішча Пуціна на нецэнзурнае. Гэта своеасаблівая акцыя пратэсту супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.
Гэты прыдомак прыляпіўся да Пуціна пасля супольнай вулічнай акцыі харкаўскіх і данецкіх футбольных фанатаў. Яны перарабілі выраз «Путин, hello!» на менш мілагучны.
Пасля публікацыі гэтага факта ў «Нашай Ніве» вікіпедысты вярнулі звычайнае імя.