Экс-прэзідэнт Леанід Кучма лічыць, што федэралізацыя разваліць Украіну, а ў цяперашняй сітуацыі могуць дапамагчы толькі ЗША і Захад. Пра гэта Кучма сказаў у інтэрв'ю Радыё «Свобода».

«Мы бачым сёння сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны, што там сур'ёзна займаюцца расейскія структуры разам з пятай калонай, якая ёсць ва Украіне, каб абстаноўку ў гэтых рэгіёнах накаліць да крайнасці», — сказаў ён.

«Гэта ў нейкай меры атрымліваецца, таму што за гэтым стаіць не толькі ідэалогія і абарона рускамоўнага насельніцтва, але і стаяць буйныя грошы, у гэтым таксама сумневаў няма. Так што мы і тут спазніліся «, — сказаў ён

«Спосаб сёння адзіны — гэта Захад і Злучаныя Штаты Амерыкі. Расія не садзіцца за стол перамоваў з Украінай і не прызнае легітымным той ўрад, які сёння ёсць ва Украіне. Украінскія магчымасці тут практычна нулявыя», — падкрэсліў Кучма.

Каментуючы ідэю федэралізацыі Украіны, Кучма заявіў:

«Я лічу, што гэта такая прапанова разбурыць дзяржаву. У нас ёсць кавалак матэрыі, коўдра, давайце мы парэжам на кавалкі, а потым паспрабуем яе пашыць. Ніколі федэрацыя, давайце паглядзім на сусветны вопыт, ня рабілася зверху».

«Заўсёды маленькія суб'екты аб'ядноўваліся для абароны сваіх інтарэсаў, княства і гэтак далей. А каб узяць ўнітарную краіну падзяліць на кавалкі — гэта адназначна пажаданне Расіі і патугі Расіі разваліць Украіну. Няхай яны суседзям сваім параяць, хто ў Мытным саюзе», — абурыўся ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0