Фанаты Шумахера каля шпіталя ў Грэноблі.

Фанаты Шумахера каля шпіталя ў Грэноблі.

Двое невядомых спрабавалі ўварвацца ў палату сусветна вядомага гоншчыка Міхаэля Шумахера, каб сфатаграфавацца з хворым на тэлефон. Ахова аператыўна зрэагавала і спыніла візіцёраў.

Гэта ўжо не першы падобны выпадак. На самым пачатку шпіталізацыі спартсмена, да яго ў палату спрабаваў прайсці чалавек, пераапрануты ў святара.

Цяжкую траўму сусветна вядомы гоншчык Міхаэль Шумахер атрымаў, катаючыся на лыжах у канцы снежня 2013 года. У бальніцы Грэнобля медыкі пагрузілі гоншчыка ў штучную кому, каб мінімізаваць шкоду для мозгу ад атрыманай траўмы і дзвюх перанесеных аперацый. Цяпер гоншчык выйшаў з комы і нават рэагуе на галасы медыкаў і наведвальнікаў, ўстанаўлівае з імі зрокавы кантакт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?