42-гадовага жыхара Палтавы, байца спецпадраздзялення «Альфа», якога сёння забілі падчас правядзення антытэрарыстычнай спецаперацыі ў Славянску, расстралялі з машыны ахоўнай фірмы «Явар-2000».

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў народны дэпутат Украіны Сяргей Каплін.

«Раней мне паведамлялі, што гэтая структура ўваходзіла ў эканамічную арбіту Сіўковіча. Гэта проста ахоўная імперыя, з тысячамі ўзброеных людзей, гаспадар — «рэгіянал», дэпутат Палтаўскай аблрады. Я не выключаю правакацыі, выкрадання аўто і г.д». — піша Каплін.

Акрамя гэтага, паводле яго слоў, па трасе Славянск—Данецк сепаратысты захапілі 2 аўтамабілі Урал, верагодна з боепрыпасамі.

«Адзін стаіць на абочыне з прабітымі коламі, другі «апалчэнне» адвезла. Уся дарога ў «георгіеўскіх блокпастах!», — піша нардэп.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?