МЗС Расіі ў нядзелю, 13 красавіка, запатрабавала ад стаўленікаў «Майдану» неадкладна спыніць вайну з уласным народам, а таксама заклікаў краіны Захаду «утаймаваць падапечных, што выйшлі з-пад кантролю і «неадкладна пачаць сапраўдны нацыянальны дыялог» для хутчэйшага правядзення канстытуцыйнай рэформы.

У расійскім ведамстве падкрэслілі, што развіццё становішча на паўднёвым усходзе Украіны набывае вельмі небяспечны характар на фоне сілавога падаўлення народных пратэстаў самаабвешчанымі ў выніку дзяржаўнага перавароту кіеўскімі ўладамі. У міністэрстве таксама рашуча асудзілі спробы ўжывання грубай сілы супраць мітынгоўцаў і актывістаў з удзелам баевікоў «Правага сектара» і іншых незаконных узброеных фарміраванняў.

«Асаблівае абурэнне выклікае злачынны загад Турчынава выкарыстоўваць войска для падаўлення пратэстаў. У выніку такіх дзеянняў на Паўднёвым усходзе ўжо пралілася кроў. Заходнія спонсары майданшчыкаў, а таксама ЗША, якія стаяць за імі, абавязаны ўтаймаваць падапечных, што выйшлі з-пад кантролю, прымусіць іх адмежавацца ад неанацыстаў і іншых экстрэмістаў, спыніць прымяненне ўзброеных сіл супраць украінскага народа і неадкладна пачаць сапраўдны нацыянальны дыялог з раўнапраўным удзелам усіх рэгіёнаў у інтарэсах хутчэйшага правядзення радыкальнай канстытуцыйнай рэформы. Менавіта ад Захаду зараз залежыць магчымасць пазбегнуць грамадзянскай вайны ва Украіне», — адзначылі ў МЗС.

У сувязі з гэтым Расія прыняла рашэнне аб вынясенні крызіснай сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны на тэрміновы разгляд Рады Бяспекі ААН і АБСЕ, дадалі ў міністэрстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?