Сям'я адхіленага ад пасады прэзідэнта Віктара Януковіча да гэтага часу кантралюе ўсё кіраўніцтва міліцыі Усходу Украіны.

Аб гэтым заявіў экс-міністр унутраных спраў Украіны, Юрый Луцэнка ў эфіры «5-га канала».

«Нам супрацьстаіць поўнамаштабны план па дэстабілізацыі з наступным аддзяленнем ад краіны вельмі важнага рэгіёну. Выкарыстоўваюць яго расійскія спецслужбы, цэнтры якіх — гэта ўжо не сакрэт — у Луганску і Паўночнаданецку», — адзначыў ён.

Луцэнка лічыць, што на Усходзе Украіны расійскія спецслужбы абапіраюцца на сілавікоў, на якіх да гэтага часу ўплываюць прадстаўнікі ранейшай улады.

«З 2010 года ўсё кіраўніцтва абласных упраўленняў міліцыі і іх намеснікаў ўзгадняў асабіста старэйшы сын Януковіча, які ставіў ім задачы і даплочваў ім у канвертах. У Данецкай, Харкаўскай, Луганскай, Запарожскай і Днепрапятроўскай абласцях ён рабіў гэта да намеснікаў начальнікаў райаддзелаў», — адзначыў экс-кіраўнік МУС.

«Цяпер такая даплата павялічана ў разы», — патлумачыў Луцэнка.

Такім чынам, сцвярджае палітык, міліцыя Данецкай вобласці татальна паскупляная і служыць выключна сям'і Януковіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?