Служба бяспекі Украіны перахапіла тэлефонныя размовы сепаратыстаў у Славянску з іх расійскім кіраўніцтвам.

Адпаведны аўдыёзапіс СБУ апублікавала на сваім канале на Youtube.

«Дакументальна пацверджаныя матэрыялы Службы бяспекі Украіны сведчаць аб тым, што ва Ўсходняй частцы Украіны адбываецца шырокамаштабная ваенная агрэсія Расійскай Федэрацыі, якая ажыццяўляецца сіламі разведвальна — дыверсійных груп ГРУ генштаба ўзброеных сіл РФ», — гаворыцца ў паведамленні СБУ.

Па паведамленні СБУ, гэтыя групы, выкарыстоўваючы цяжкае ўзбраенне, захопліваюць будынкі праваахоўных органаў, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання.

«Мэтай дзейнасці гэтых дыверсійных груп з'яўляецца тэрарызаванне мясцовага насельніцтва, зрыў перамоваў у фармаце Украіна — ЗША — ЕС — РФ і знішчэнне ўкраінскіх праваахоўнікаў», — адзначылі ў СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?