У Горлаўцы сёння выкралі рэдактара гарадскога сайта Gorlovka.ua. Пра гэта на сваёй старонцы Укантакце паведаміла рэдакцыя сайта.
«У рэдакцыю Gorlovka.ua ўварваліся людзі ў масках і сілай вывелі пад рукі галоўнага рэдактара», — сказана ў паведамленні.
«Сёння, каля 11 гадзін, у рэдакцыю сайта Gorlovka.ua і газеты «Крымінал-Экспрэс» уварваліся актывісты ў масках. Сямёра мужчын бесцырымонна пад рукі выштурхнулі галоўнага рэдактара выдання з кабінета і адвезлі ў невядомым кірунку. Праца рэдакцыі блакаваная, таксама не працуе сайт», — напісалі журналісты.