У расейскім горадзе Тальяці выбухнуў аўтобус. Загінулі 8 чалавек, 45 параненыя.

«Сярод параненых вельмі шмат апаленых. Ёсьць і тыя, хто знаходзіўся побач у момант выбуху, у іх таксама апёкі і асколачныя раненьні», — паведамілі РІА «Новости» ў абласным Цэнтры мэдыцыны катастроф.

Паводле прадстаўніка ГУУС Самарскай вобласьці, у тальяцінскім аўтобусе, верагодна, спрацавала бязблёчнае выбуховае прыстасаваньне магутнасьцю каля аднаго кіляграма ў трацілавым эквіваленце, прымацаванае да дна аўтобуса.

Выбух рэйсавага пасажырскага аўтобуса адбыўся ў сераду раніцай на скрыжаваньні вуліц Карла Маркса і Гагарына.

Паводле РИА Новости

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0