Тэлефонны нумар, пазначаны СБУ ў аўдыёзапісах перамоваў людзей, якія захапілі горад Славянск у Данбасе, належыць нейкаму Аляксандру Барадаю. У размовах ён узгадваецца як «Аляксандр з Расіі».

Аляксандр Барадай шмат падарожнічаў па Украіне апошнія гады. Ён выдаваў сябе за палітолага і піяршчыка.

У расійскіх СМІ згадваецца, што акурат Барадай першым прывёз будучага кіраўніка марыянеткавага ўрада Крыма Аксёнава ў Крэмль.

На відэа, датаваным 21 лютага гэтага года, калі пасля расстрэлу дэманстрантаў на Майдане было падпісана пагадненне паміж апазіцыяй і Януковічам, Барадай разважае, «як падзяліць Украіну». Так і называецца гэтае відэа. У ім Барадай распавядае, што добра ведае Украіну і шмат па ёй ездзіў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?