Былога генеральнага дырэктара баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск» Канстанціна Шараверу затрымалі па падазрэнні ў крадзяжы сродкаў у асабліва буйных памерах і перавышэнні службовых паўнамоцтваў, паведамляе тэлеканал АНТ.

By.tribuna.com

By.tribuna.com

Сума ўрону пакуль не называецца. Таксама стала вядома, што Шаравера ўзяты пад варту. Яму пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі. Па матэрыялах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама Следчы камітэт завёў крымінальную справу ў дачыненні да былога гендырэктара «Цмокаў».

Раней паведамлялася, што сёння заснавальнікі «Цмокі-Мінск» задаволілі заяву Канстанціна Шараверы аб сыходзе са сваёй пасады генеральнага дырэктара клуба з фармулёўкай «па стане здароўя ў сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту». В.а. генеральнага дырэктара «Цмокі -Мінск» прызначаны Юрый Шакола.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?