Удзельнікі Веча, якое ў панядзелак увечары сабраліся на Майдане, адправіліся пад Вярхоўную Раду, прыхапіўшы з сабой шыны.

Пра гэта ў прамым эфіры паведамляе «Грамадскае тэлебачанне».

Людзі вельмі раздражнёныя. Яны выкрыкваюць «Авакава ў адстаўку», «Дасталі!».

Акрамя таго, яны хочуць, каб да іх выйшлі кіраўнік МУС Арсен Авакаў, в.а. прэзідэнта Аляксандр Турчынаў і сакратар РНБА Андрэй Парубій.

Веча, на якое заклікалі прыйсці кандыдат у прэзідэнты Анатоль Грыцэнка і сотнік Уладзімір Парасюк, пачалося ў 19.00. Адзін з яго арганізатараў Дзмітрый Рэзнічэнка сказаў, што Майдан хочуць зноў «запусціць» з-за незадаволенасці дзеяннямі новай улады.

Разам з тым намеснік сакратара РНБА Вікторыя Сюмар лічыць, што штурм Вярхоўнай Рады грае на руку Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0