Пра гэта паведаміў у сваім ФБ міністр унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў.

«Андрэй Крышчанка! Начальнік міліцыі Горлаўкі з гонарам абараняў свой пост, — напісаў Авакаў. — Адстрэльваўся ад сепаратыстаў. Скінуў расійскі сцяг і сепаратыста з даху ўпраўлення. Быў захоплены, збіты. Некаторыя прарасейскія сайты паведамляюць, што ён у сувязі з аказаным супрацівам быў забіты.

Не, не было такога! Адбілі! Андрэю аказана медыцынская дапамога. Ён з намі. Больш-менш у парадку.

Сапраўдныя афіцэры. Такіх мала. Ён і яго намеснік — падпалкоўнік міліцыі Герман Прыступа выконвалі свой абавязак — абаранялі гонар краіны. З такімі афіцэраў будзем выбудоўваць новую міліцыю»

Натоўп азвярэлых расейцаў спрабаваў паставіць на калені кіраўніка міліцыі Горлаўкі. Калі ён адмовіўся, яго збівалі ўсім, што мелі, паведамляе «Комсомольская правда в Украіне». Палкоўнік Крышчанка двое сутак кіраваў абаронай мясцовага аддзела міліцыі. Міліцыя Горлаўкі не страляла, але і не дазваляла расійскім штурмавікам увайсці ў будынак.

Раней быў забіты ўкраінец у Данецку, байцы групы «Альфа» ў Славянску, крымскі татарын у Сімферопалі, некалькі ўкраінскіх афіцэраў у Крыме. У крытычным стане застаюцца праўкраінскія актывісты, збітыя ў Харкаве. Акрамя таго, больш за сто чалавек загінулі ад рук снайпераў на Майдане.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0