Афіцыйны курс даляра на 16 красавіка складае 9940 рублёў, але курс продажу амерыканскай валюты ў абменніках вышэйшы. Сёння ад раніцы ўпершыню ў гісторыі даляр дасягнуў псіхалагічнай мяжы 10 тысяч рублёў.
Па такой цане амерыканскую валюту прадаюць у «БПС-Сбербанку».
фота Кірыла Хілька
Астатнія банкі не рызыкуюць выстаўляць такі курс. Напрыклад, у аддзяленнях «Беларусбанка» даляр узняты да 9995 рублёў, і ні рублём больш.
Курс куплі амерыканскай валюты пры гэтым дасягае 9920 рублёў.
А вось у большасці інтэрнэт-крамаў курс ужо зафіксаваўся на ўзроўні 10 тысяч рублёў.
Ад пачатку года курс даляра вырас на 4,5%, курс еўра – на 5%. І толькі ў адносінах да расійскага рубля беларуская валюта ўзмацнілася больш чым на 5%.
0
0
0
0
0
0