Анархісты падтрымалі затрыманага ФСБ беларуса Дзмітрыя Разановіча. Акцыя салідарнасці з ім прайшла ў нядзелю 13 красавіка. На мосце над праезнай часткай адной з гомельскіх вуліц яе ўдзельнікі вывесілі банер «Свабоду Разановічу». На самой трасе была арганізаваная агнявая перашкода.
«Тым самым мы хацелі выказаць сваю салідарнасць з нашым таварышам, якога затрымалі роўна месяц таму ў Расіі, а таксама паказаць што барацьба ўкраінскага народа не засталася незаўважанай сярод нас. Мы возьмем усё лепшае, што было ва ўкраінскіх падзеях, каб змагацца з тыраніяй і эксплуатацыяй. За нашу і вашу свабоду», — заявілі ўдзельнікі акцыі.
Нагадаем, Дзмітрыя Рэзановіча затрымалі ў канцы сакавіка расійскія спецслужбы, калі ён ехаў з Кіева ў Маскву. У яго знойдзены пашпарт яго брата, але цікавасць для ФСБ прадстаўлялі не чужыя дакументы, а ўдзел хлопца ў падзеях на Майдане. ФСБ спрабавала абвінаваціць беларуса ў падрыхтоўцы тэракту на Курскай АЭС.