У Данецку з фасада будынка абласной адміністрацыі невядомыя знялі герб Украіны.

Гэтыя мужчыны былі ў чорных балаклавах і цывільным, пры гэтым адзін — у ваеннай форме.

Масіўны герб памерам каля двух метраў быў зняты з дапамогай трасоў і скінуты на зямлю. Пры дэмантажы гучаў «Рускі марш».

За гэтым дзеяннем у захопленага будынка АДА назірала невялікая колькасць прарасейскіх мітынгоўцаў, якія сустрэлі падзенне дзяржаўнага герба з трыумфам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?