Уважліва адсочваю бліскучую місію Якубовіча ў Ізраілі, дзе ён разрулівае справу вакол скандальнай заявы бацькі пра Бабруйск. Падумаў: можа Ізотавічу паслаць на фіг працу рэдактара СБ і забацацца спецыялістам па рэабілітацыі палітыкаў за дапушчаныя імі ляпы.
Лондан. Кантора “Якубовіч і адмазка“. Прыёмная. Чарга прэзідэнтаў і палітыкаў.
Дзверы адчыняюцца. З кабінету Якубовіча выходзіць Асмія Булкіаха, султан Брунея.
Усе абступаюць
- Ну як, ну як?
Асмія Булкіаха: Якубовіч - сапраўдны чараўнік. Я на днях выдаў на прэсухе. “Вы былі ў Форце Белага Мустанга штат Айдахо. Гэта пераважна горад, дзе жывуць белыя шошоны. Свінюшнік а не горад. Вы ж ведаеце, што тыя белыя шошоны не тое што мы папуасы. Яны траву кураць стрыжанай, а мы скошанай “. Ну, думаю, справа - поўная дупа. І то ты думаеш: Ізотавіч малайчынка давёў праз прэсу, што “Папуасы і наезд на індэйцаў – рэчы не сумяшчальныя”.
Якубовіч з-за дзьвяроў: наступны калі ласка
Падрываюцца Буш Юніор і Уга Чавес.
Буш Юніор: ты куды прэш, грынга? Цябе тут не стаяла.
Уга Чавес: як не стаяла? Ты чо в натуре офігевшій. Я з пятай ранку стаю. Займаў за жанчынай у платку. Як там яе. Беназір Пхутта.
Беназір Бхутто: Я не Пхутта, а Бхутто. А за мною займаў вось той прэзідэнт Францыі.
Уга Чавес: сеньоры, памілуйце. У мяне супер справа. Я такое адмарозіў пра Папу рымскага. “Назваў яго наёмным забойцам” Толькі Якубовіч зможа “разьясніть” Бенедыкту, што я на самой справе мене недакладна пераклалі. Я хацеў сказаць “шаноўны пантыфік”.
Буш Юніор: А ў мяне быццам не архіпытанне: у трэці раз пераблытаў Славакію і Славенію. Ці ў чацьвёрты?
Ніколя Саркозі: стойце, стойце. Вось у мене спіс. Давайце зробім пераклічку: Гордон Браун ёсць? Ёсць. Добра. Вень Цзябао? Есць. До....
Раптам Якубовіч выходзіць у прыемную.
Якубовіч: Паважанае спадарства: на жаль сёння больш прыёму не будзе. Тэрміновы выклік да сталага кліенту. (Звяртаючыся да сакратаркі): а б якой ён казаў пачынаецца тая прэс-канферэнцыя?