Мужчына ў камуфляжы, які пасля захопу Горлаўскага гарадскога аддзела міліцыі адрэкамендаваўся падпалкоўнікам расійскага войска з Сімферопаля і «прадставіў» асабістаму складу новага начальніка Горлаўскага гарадскога ўпраўлення міліцыі, на самай справе з'яўляецца мясцовым крымінальным аўтарытэтам, якога клічуць Безлер.

Пра гэта паведамляе «ОстроВ» са спасылкай на жыхара Горлаўкі, які пазнаў «падпалкоўніка».

Раней ілжэпадпалкоўнік расійскай арміі ўзначальваў ў Горлаўцы камунальнае прадпрыемства рытуальных паслуг «Прастор», з якога быў звольнены ў 2012 годзе за крадзеж 38 агароджаў і помнікаў, а гэтак жа за вымагальніцтва грошай у пажылых людзей за месца на могілках.

Фактычна, Горлаўка была адным з нешматлікіх гарадоў Данецкай вобласці, дзе міліцыя на чале з палкоўнікам Андрэем Крышчанкам аказвала супраціў сепаратыстам. Аднак за двое сутак ніхто да іх не прыйшоў на дапамогу і аддзяленне міліцыі ў панядзелак пала.

Пасля гэтага захопнікі пашыхтавалі частку міліцыянтаў, якія, па іх словах, перайшлі на бок так званай «Данецкай рэспублікі». Чалавек у камуфляжы, які прадставіўся падпалкоўнікам расійскага войска з Сімферопаля і прад'явіў расійскі пашпарт, «прадставіў» ў якасці новага начальніка Горлаўскай міліцыі чалавека ў цывільным, назваўшы яго Шульжэнкам Аляксандрам Фёдаравічам.

Безлер засвяціўся і на мінулых парламенцкіх выбарах. Сайт kriminal.tv называе яго былым падпалкоўнікам спецназа і кіраўніком службы бяспекі Горлаўскіх кандыдатаў «каманды Шахава».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?