Былы старшыня Луганскага апеляцыйнага суда, звольнены ў 2011 г., Анатоль Візір абвясціў сябе «нова абраным прэзідэнтам Паўднёва-Усходняй Украіны» і звярнуўся да вольных грамадзян федэратыўнай рэспублікі Данбас, паведамляе Усходні Варыянт.

Відэазварот апублікаваны 15 красавіка на youtube.com.

Я, зноў абраны прэзідэнт Паўднёва-Усходняй Украіны, закліканы абараняць жыхароў Паўднёва-Усходняй Украіны… Славянскія і ўкраінскія народы, а таксама народы меншасцяў будуць абароненыя.

Эканоміка Паўднёвага Усходу Украіны пераходзіць на расейскі рубель. Усе разлікі і ўзаемаразлікі будуць праходзіць з дапамогай расійскай валюты, сказаў ён.

Улады ў Кіеве ён абазваў бандэраўска-фашысцкай хунты, якая прыйшла да ўлады не дэмакратычным шляхам, а шляхам ваеннага перавароту. Праўда, А. Візір у звароце сказаў, што гэта самая хунта здзейсніла пераварот 21 сакавіка, насамрэч, рэжым Януковіча быў зрынуты месяцам раней, 21—22 лютага.

«Я, як абвешчаны народам прэзідэнт Паўднёвага Усходу Украіны, загадваю: усім узброеным сілам і Чарнаморскаму флоту не выконваць фашыствуючых неанацыяналістаў, узяць пад кантроль аэрапорты, вакзалы, нацыянальныя банкі каб пазбегнуць рабавання і хаосу. Блакаваць нацыяналістычныя фашысцкія штурмавыя брыгады, вызваліць усіх палітычных зняволеных …», — адзначыў Візір.

І заклікаў Расію на дапамогу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0