Пра гэта прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце заявіла, наведваючы 15 красавіка ваенныя вучэнні «Бурштынавая воля». Азнаёміўшыся з падрыхтоўкай ваенных, кіраўнік краіны чарговы раз жорстка выказалася пра Расію.

Грыбаўскайце запэўніла, што Літва можа спадзявацца на размяшчэнне сухапутных войскаў НАТА.

«Можам спадзявацца, на размяшчэнне вайскоўцаў НАТА, дыслакацыю, г.зн. прысутнасць тут. Але ў нашых аддзяленнях - гэта не была б асобная база нейкай краіны, гэта былі б сілы нашых партнёраў. Яны могуць быць рознымі, не толькі сухапутныя — па патрэбе. Такія магчымасці абмяркоўваюцца ў офісе НАТА», — сказала прэзідэнт.

На пытанне аб санкцыях у дачыненні да Расіі, Грыбаўскайце сказала, што ўхваляе ўзмацненне жорсткасці.

«Яна бурыць усю сістэму бяспекі, створаную ў Еўропе пасля Другой сусветнай вайны. Мы бачым краіну, якая вядзе сябе агрэсіўна, жорстка і ні з кім не лічыцца», — сказала прэзідэнт Літвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?