Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ужо не першы месяц шле палкія тэкставыя паведамленні на тэлефонны нумар знакамітай галівудскай кінадзівы Шэрон Стоўн, якая праславілася роляй у культавым эратычным трылеры «Асноўны інстынкт» [і магчыма, будзе здымацца ў беларускім блакбастэры «Авель» — НН], - піша найбуйнейшая нямецкая газета Bild са спасылкай на неназваную сяброўку актрысы.

Па словах крыніцы, увагу кіраўніка расійскай дзяржавы цешыць самалюбства 56-гадовай зоркі, аднак яна не лічыць яго «асабліва сэксуальным».

Шэран Стоўн і Уладзімір Пуцін сустракаліся асабіста 10 снежня 2010 на скандальна вядомым дабрачынным вечары, прысвечаным збору грошай на патрэбы дзяцей з анкалагічнымі захворваннямі. У мерапрыемстве ўдзельнічалі высокапастаўленыя чыноўнікі і запрошаныя знакамітасці, у тым ліку Жэрар Дэпардзьё, Мікі Рурк і Шэрон Стоўн.

Уладзімір Пуцін, які займаў у гэты час пасаду прэм'ер-міністра, выйшаў на сцэну і праспяваў папулярную амерыканскую песню Blueberry Hill, а таксама найграў мелодыю «З чаго пачынаецца радзіма». Запіс яго выступу імгненна трапіў у топ на YouTube.

Нагадаем, у чэрвені мінулага года прэзідэнт Расіі публічна паведаміў пра тое, што яго шлюб з Людмілай Пуцінай распаўся. У красавіку стала вядома, што адбыўся афіцыйны развод.

Раней Пуціну ўжо прыпісвалі нейкія раманы, якія да гэтага часу не атрымалі пацверджання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?