Афіцэр разведкі і яго кіроўца — салдат тэрміновай службы, захопленыя сёння сепаратыстамі ў раёне Славянска. Пра гэта паведамляюць крыніцы ва Узброеных сілах Украіны.

Некалькі гадзін таму група з пяці машын прывезла моцна збітага афіцэра ў адну з вайсковых частак у Амвросіеўскім раёне Данецкай вобласці. Тэрарысты выклікалі камбата і запатрабавалі перадыслакаваць частку і прысягнуць «народу Данбаса». У адваротным выпадку пагражалі забіць закладнікаў.

Пасля таго, як вайскоўцы адмовіліся гэта зрабіць, тэрарысты з'ехалі. Лёс закладнікаў застаецца невядомай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?