Менскія ўлады дазволілі правесьці 4 лістапада ў нядзелю шэсьце і мітынг у Лошыцкім Яры з нагоды Дня памяці продкаў. Адпаведную заяўку падавалі актывісты Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай партыі БНФ.

Намесьнік старшыні партыі Сяргей Папкоў сёньня атрымаў станоўчы адказ з Менгарвыканкаму. Сяргей Папкоў паведаміў «Свабодзе», што збор заплянаваны на 12‑ю гадзіну ля будынку Палацу культуры камвольнага камбінату. Далей людзі пойдуць шэсьцем на ходніках да памятнага крыжа ў Лошыцкім Яры, дзе будзе праведзены жалобны мітынг.

У нядзелю 28 кастрычніка Кансэрватыўна‑Хрысьціянская партыя арганізавала шэсьце і мітынг у Курапатах з нагоды Дзядоў. У акцыі ўзялі ўдзел ад 1,5 да 2 тысячаў чалавек.

Ганна Соўсь, Radio Free Europe / Radio Liberty

Глядзі яшчэ:
Разам на Дзяды
Сацыяльны марш пачнецца а 12-й ля Акадэміі навук

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0