Эйнула Фатулаеў

У Азэрбайджане да васьмі гадоў зьняволеньня асуджаны заснавальнік і рэдактар газэт «Рэальны Азэрбайджан» і «Гюндзелік Азэрбайджан» Эйнула Фатулаеў.

Суд па цяжкіх злачынствах прызнаў Фатулаева вінаватым па трох артыкулах крымінальнага кодэксу: пагроза тэрарызмам , ухіленьне ад уплаты падаткаў і распальваньне нацыянальнай розьні. Фатулаеў таксама абавязаны выплаціць больш за 230 тысяч даляраў штрафу за ўтойваньне даходаў ад падаткаў.

У красавіку Фатулаеў быў вырачаны на два з паловай гады турмы па абвінавачаньні ў напісаньні паклёпніцкага артыкулу пра Карабаскі канфлікт.

На гэты раз нагодай для судовага разьбіральніцтва стаўся артыкул «Аліевы рыхтуюцца да вайны». У ім гаварылася пра магчымую ракетную атаку Азэрбайджану з боку Ірана ў выпадку ваеннай апэрацыі Вашынгтона супраць Тэгерану. Сьледзтва ўгледзела ў гэтым артыкуле «пагрозу тэрарызму».

У часе суду Фатулаеў абвергнуў усе выстаўленыя абвінавачаньні й назваў іх сьмеху вартымі й неабгрунтаванымі.

Міжнародныя арганізацыі заклікалі ўлады Азэрбайджана вызваліць Фатулаева і яшчэ шасьцёх журналістаў, якія знаходзяцца ў зьняволені.

Паводле Радио Свобода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0