Сітуацыя ў Данецкай вобласці вельмі складаная — частка супрацоўнікаў міліцыі перайшла на бок сепаратыстаў. Пра гэта пасля пасяджэння Кабміна Украіны паведаміў першы віцэ-прэм'ер Віталь Ярэма.

«Там сітуацыя вельмі складаная. Мы пастаянна на сувязі… Ёсць супрацоўнікі міліцыі, якія адстойваюць пазіцыю ўкраінскай незалежнасці і ніяк не супрацоўнічаюць з сепаратыстамі, а ёсць работнікі міліцыі, якія начапілі георгіеўскія стужкі і знаходзяцца ў падпарадкаванні сепаратыстаў», — цытуе Ярэма Liga.net.

Паводле яго слоў, кіраўнік абласнога ўпраўленьня міліцыі выконвае свае абавязкі ў адпаведнасці з прысягай. На пытанне, колькі адміністрацыйных будынкаў захоплена на ўсходзе Украіны, Ярэма сказаў: «Ёсць захопленыя памяшканні органаў унутраных спраў, як, напрыклад, у Горлаўцы, Краматорску, Славянску. У Марыўпалі захоплена дзяржаўная адміністрацыя, а міліцыя не захоплена».

«Што тычыцца самога Данецка, то ўпраўленне МУС знаходзіцца пад кантролем міліцыі, але начальнік УУС з высілкамі можа патрапіць на працоўнае месца, бо яно ахоўваецца былымі супрацоўнікамі «Беркута», якія прымалі ўдзел у расстрэле Майдана, але міліцыя працуе», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?