Кандыдат у прэзідэнты Украіны ад Партыі рэгіёнаў Міхаіл Добкін заяўляе, што 9 красавіка яго асвісталі і збілі ў Луганску за тое, што адмовіўся са сцэны падтрымліваць адлучэнне рэгіёну ад Украіны.

Пра гэта Добкін сказаў сёння, 16 красавіка, падчас прэс-канферэнцыі ў Харкаве.

Па словах кандыдата, падчас візіту ў Луганск ён прыняў запрашэнне мітынгоўцаў і пайшоў у будынак СБУ, каб выступіць на мітынгу прыхільнікаў федэралізацыі.

«Вы ж на відэа бачыце толькі завяршальную стадыю, а пачатак жа ніхто не паказвае. Я прыйшоў туды з вялікай групай луганскіх таварышаў. З усіх пусцілі толькі мяне і мэра, і тое мэра толькі да пэўнай мяжы… За рэдкім выключэннем мяне сустракалі бурнымі воклічамі і крыкамі вітання. Калі я падышоў да мітынгу, і вядучы сказаў, што да нас прыйшоў Міхаіл Добкін, усе сталі вельмі гучна пляскаць у далоні, і скандаваць маё прозвішча, і прасіць выступіць», — распавёў Добкін.

Паводле яго слоў, нягледзячы на гэта, ён адмовіўся са сцэны выказаць падтрымку адлучэнню Луганскай вобласці ад Украіны з наступным далучэннем да Расіі.

«Яны спачатку задалі мне пытанне, ці гатовы я з трыбуны імправізаванай падтрымаць рэферэндум. Я спытаў, які. Яны кажуць, аб адлучэнні Луганскай вобласці ад Украіны і далучэнні да Расійскай Федэрацыі. Я кажу: «Не»», — распавёў Добкін.

Па словах кандыдата ў прэзідэнты, ён пераконваў мітынгоўцаў, што гэта не супадае з яго перакананнямі і поглядамі.

«Я пачаў выходзіць на вуліцу. Мітынгоўцы папрасілі выступіць са сцэны. Я растлумачыў: мне няма з чым выступаць. Тое, што мяне просяць сказаць, і тое, што вы хочаце пачуць, я казаць не буду. А тое, што я хачу сказаць, вам будзе нецікава. Таму, я думаю, што лепш будзе для ўсіх, калі я выступаць не буду. І пачаў сыходзіць, а далей пайшло тое, што вы бачылі на відэа», — сказаў Добкін.

«Я ніколі ў такіх сітуацыях не кажу тое, што прыемна чуць чалавечаму вуху, а кажу праўду», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?