У Краматорску калона ўкраінскай тэхнікі з трох БМД вырвалася з блакады прарасейскіх сілаў. Пра гэта паведамляе Громадське. ТВ.
Мясцовыя пусціліся ў пагоню на аўто і квадрацыклах.
Як перадаюць мясцовыя жыхары, украінскі вайсковец дастаў гранату, сарваў чэку і загадаў людзям, якія блакавалі тэхніку, разысціся.
Калона накіравалася ў бок Краматорскага аэрадрома. Украінскія БМД пераследуе аўтобус з 30-ю ўзброенымі тэрарыстамі. Пачалася перастрэлка. Калона развярнулася і паехала ў бок Дружкоўкі.
Калона звярнула ў поле паміж Краматорскам і Дружкоўкай. Аўтобус працягвае пераслед. Вайскоўцы адкрылі папераджальны агонь з бартавых гармат.