«Усе прэтэндэнты на пасаду старшыні адмаўляюцца падчас агітацыйнай кампаніі (інтэрв’ю і каментарыі ў СМІ, выступы) ужываць знявагі ў адрас іншых прэтэндэнтаў, казаць пра іх няпраўду, абражаць іхныя гонар і годнасць», — чытаем у пагадненні.
Прэтэндэнты на лідэрства ў партыі абавязуюцца прызнаць вынік падліку галасоў на выбрах старшыні партыі і не заклікаць сваіх прыхільнікаў выйсці з яе шэрагаў.
Да пагаднення могуць далучыцца іншыя прэтэндэнты на пасаду старшыні Партыі БНФ, калі такія з’явяцца.
0
0
0
0
0
0