У Беларусі ў студзені - лютым 2014 аб'ём крэдытаў на будаўніцтва і набыццё жылля знізіўся на 36,1 % да аналагічнага перыяду 2013 года і склаў 1,338 трлн рублёў, паведамляецца ў аналітычным аглядзе Нацыянальнага банка.

На долю крэдытных рэсурсаў, выдаткаваных па льготных працэнтных стаўках «Беларусбанкам» і «Белаграпрамбанкам», прыходзілася 91,9 % усіх крэдытаў у жыллёвае будаўніцтва супраць 82,9 % год таму. Аб'ём ільготных крэдытаў склаў 1,230 трлн рублёў, знізіўшыся на 29,2 %.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?