Партыю польскіх яблык канфіскавалі з крамаў у Швецыі. У гатунку Gala выявілі высокатаксічнае рэчыва дыметаат. Польская кампанія, якая паставіла іх у Скандынавію, прадала таксама амаль 30 тон яблыкаў Беларусі і Расіі. Гэтыя яблыкі можна знайсці ў вольным продажы на прылаўках тэрыторыі нашай краіны.

Як выглядае сорт Gala (Галя, Гала)? Гэта чырвонабокія, не пляскатыя, а круглыя яблыкі з даволі выразнымі чырванаватымі палоскамі.

Яны не позневосеньскія, таму цяпер ужо спелыя і пераспелыя. Праблема ў тым, што сорт Гала (новазеландскай селекцыі, дарэчы) мае шмат падвідаў і мутантаў, трохі чырванейшых ці бялейшых. Але ўсе яны захоўваюць у нейкай ступені асноўныя прыкметы.

Ці варта баяцца іншых магазінных яблык, польскіх і няпольскіх? Рыхтык у той ступені, у якой увогуле баіцеся крамных прадуктаў.

Нават у беларускіх прамысловых садах яблыні пырскаюць пестыцыдамі да 10 разоў за сезон. Але лічыцца, што гэта не шкодзіць чалавеку, бо атрута выветрываецца. Вядома ж, у сваім садзе яблыкі лепшыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?