Пенсіянерка пацікавілася ва Уладзіміра Пуціна падчас прамой лініі, ці плануе Расія далучыць Аляску.

«Фаіна Іванаўна, нашто вам Аляска? Аляска была прададзеная ў XIX стагоддзі, прыкладна тады ж Луізіяна была прададзеная французамі Злучаным Штатам.Аляска прададзеная нядорага, усяго $ 7,2 млн, праўда, залатымі манетамі. У нас паўночная краіна. 70% нашай тэрыторыі сёння адносяцца да раёнаў Поўначы і Крайняй Поўначы. На Алясцы таксама холадна, давайце не будзем гарачыцца», — адказаў Пуцін.

Ён таксама пажартаваў, што там прыйдзецца «паўночныя» плаціць і трэба разлічыць бюджэтныя выдаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0