Праўленне Цэнтрабанка Літвы зацвердзіла эталоны літоўскіх еўра 2015 выпуску, па якіх будуць рабіць літоўскія манеты.

«Еўра ў Літве набывае рэальны знешні выгляд — літоўскія манеты з указаннем 2015 ўжо існуюць не толькі на паперы, яны адчаканены з металу

Эталоны еўраманет — гэта высакаякасныя ўзоры, такімі будуць манеты, якія будуць звінець у кашальках у жыхароў Літвы», — сказаў старшыня праўлення Цэнтрабанка Вітас Васіляўскас.

Паводле яго слоў, масавая чаканка літоўскіх манет павінна пачацца ў канцы лета, калі будзе прынята рашэнне Рады ЕС аб увядзенні еўра ў Літве. Усяго ў Літве будуць адчаканены 370 млн адзінак манет.

Дызайн нацыянальнага боку манет стварыў скульптар Антанас Жукаўскас. Праўленне Цэнтрабанка зацвердзіла тры розныя варыянты аверсу.

На іх — сімвал Літоўскай дзяржавы «Пагоня», надпіс Lietuva, 2015 і 12 зорачак: на манетах вартасцю ў 1 і 2 еўра — на фоне вертыкальных ліній; 10, 20 і 50 еўрацэнтаў — на фоне гарызантальных ліній; 1, 2 і 5 еўрацэнтаў — на роўным фоне.

На гурце літоўскай манеты вартасцю 2 еўра адчаканены словы: Laisve, Vienybe, Gerove (Свабода, еднасць, дабрабыт ).

Манеты будуць чаканіць на Манетным двары ў Вільні.

Літва хоча ўвесці еўра з 1 студзеня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?