Як паведаміў генеральны прадзюсар фільма «Авель» Сяргей Ждановіч, кантракт падпісаны. Але хто гэта, будзе агучана толькі праз месяц — 18 мая на Канскім кінафестывалі. Там будзе паказаны і трэйлер да стужкі.

«Вы будзеце задаволены мастацкім складнікам фільма»,

— заўважыў Ждановіч.

Нагадаем, фільм «Авель» здымаецца па замове Міністэрства культуры. Рэжысёр — Уільям Дэвіталь.

Раней паведамлялася, што ролю амерыканскай журналісткі прапанавалі Шэран Стоўн. Але гэта ніхто не пацвердзіў.

Фільм пачалі здымаць у студзені 2014. Сярод запрошаных акцёраў, Эрык Робертс (родны брат Джуліі Робертс), Уладзімір Гасцюхін, Яўген Шмарлоўскі, Аляксей Серабракоў.

У стужцы рэканструявалі Плошчу-2010. Праўда, ужо падчас здымаў адмовіліся выкарыстоўваць бел-чырвона-белыя сцягі, каб, па словах Ждановіча, не ствараць палітычнай афарбоўкі. А затым увогуле пачалі адмаўляць прыналежнасць менавіта да падзей пасля прэзідэнцкіх выбараў. Менавіта са здымкаў «Авеля» пайшла ў народ фраза «Нешта не так».

Глядзіце таксама: Сцэнарыст «Авеля»: «Падзеі Плошчы я адсочваў у Лос-Анджэлесе ў рэжыме рэальнага часу»

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?